Семінар Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на тэму «Практыка прымянення крымінальна-выканаўчага заканадаўства Беларусі ў дачыненні да непаўналетніх асуджаных, павышэнне эфектыўнасці іх рэсацыялізацыі і сацыяльнай адаптацыі» адбудзецца сёння ў Бабруйску.
У мерапрыемстве плануюць прыняць удзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, намеснік старшыні Вярхоўнага суда Руслан Аніскевіч, намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук, намеснік міністра ўнутраных спраў – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка, начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Алег Маткін, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ала Бадак, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Міхаіл Жалудоў, намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель, кіраўнікі адміністрацый Ленінскага і Першамайскага раёнаў Бабруйска Аляксандр Лісоўскі і Юрый Хілінскі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Падчас практычнай часткі семінара запрошаныя парламентарыі азнаёмяцца з умовамі ўтрымання асуджаных у выхаваўчай калоніі №2. Далей у клубе папраўчай установы пройдзе пленарнае пасяджэнне, на якім будуць абмяркоўвацца праблемы рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне выканання крымінальных пакаранняў непаўналетніх, іх рэсацыялізацыі і сацыяльнай адаптацыі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59