Рус Бел Eng 中文

Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім на 10%

Працоўныя пенсіі ў Беларусі ў выніку пераразліку з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім на 10%. Гэта прадугледжана ўказам нумар 278 «Аб павышэнні пенсій», які 17 ліпеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій з 1 жніўня 2018 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая