Пасяджэнне Круглага стала рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» на тэму «Праца РГА «Белая Русь» з моладдзю ў сістэме палітычнай падрыхтоўкі кадраў» адбылося на базе ААТ «Магілёўхімвалакно». У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі вертыкалі ўлады, рэспубліканскай і абласной арганізацый аб’яднання, дэпутаты і іншыя грамадскія дзеячы, а таксама кіраўніцтва і актыў ААТ «Магілёўхімвалакно».

Госці прадпрыемства наведалі музей працоўнай славы ААТ «Магілёўхімвалакно», дзе пазнаёміліся з яго гісторыяй і сучаснасцю. Ад кіраўніцтва іх павітаў генеральны дырэктар Пётр Руднік.
Адкрыў мерапрыемства старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Вячаслаў Шаршуноў.

Удзельнікі Круглага стала гаварылі аб кадравай палітыцы ў сучасных умовах, аб асноўных напрамках работы з моладдзю ў сістэме падрыхтоўкі кадраў, аб стварэнні ўмоў для інтэлектуальнага развіцця моладзі. Разглядалася пытанне фарміравання палітычнага светапогляду праз удзел у маладзёжным парламенце і праца з моладдзю ў сістэме палітычнай падрыхтоўкі кадраў на прыкладзе ААТ «Магілёўхімвалакно» і Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Асноўным пытаннем, якое абмяркоўвалася на мерапрыемстве, стала выпрацоўка канцэпцыі працы «Белай Русі» з моладдзю. Галоўнымі задачамі арганізацыі ў гэтым кірунку названы выяўленне маладых людзей з высокім інтэлектуальным, палітычным і кіраўніцкіх патэнцыялам, іх навучанне і руханне на кіруючыя пасады.

Пацвердзіўшы гэтыя тэзісы, намеснік старшыні РГА “Белая Русь” Сяргей Пігараў дадаў, што на цяперашнім этапе развіцця нашага грамадства арганізацыі неабходна весці працу ў першую чаргу з нефармальнымі моладзевымі лідарамі, якія здольны павесці за сабой большасць, і актыўна выкарыстоўваць сацыяльныя сеткі.

У завяршэнні намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Барыс Зінкевіч агучыў прапановы ў праект праграмы арганізацыі. Сярод іх – сумесная праца з БРСМ, Беларускім саветам ветэранаў і іншымі арганізацыямі па матывацыі, фарміраванні грамадзянскай пазіцыі і палітычным выхаванні моладзі, стварэнне ўмоў для ўдзелу маладых грамадзян у палітычным жыцці і фарміраванне кадравых рэзерваў з ліку перспектыўнай моладзі з рэкамендацыяй навучання ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце рэспублікі Беларусь.
«Працоўная слава» – газета ААТ «Магілёўхімвалакно»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59