Рус Бел Eng 中文

Прадстаўніцы Магілёўскай вобласці на «Міс Беларусь» заваявалі тытулы «Міс глядацкіх сімпатый» і «Міс дружба»

Дзве прадстаўніцы Магілёўскай вобласці, якія ўдзельнічалі ў фінале XI Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь-2018», заваявалі ганаровыя тытулы «Міс глядацкіх сімпатый» і «Міс дружба».

Першага ўдастоена 21-гадовая бабруйчанка Марыя Первій (за яе, па інфармацыі АНТ, аддала галасы больш за 20 тыс. інтэрнэт-карыстальнікаў). Другое званне, за прыязнасць і камунікабельнасць, дасталося 24-гадовай ураджэнцы Слаўгарада Ксеніі Вясельскай.

Пераможцай жа конкурсу «Міс Беларусь-2018» стала дваццацігадовая мінчанка, студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Марыя Васілевіч. Дзяўчына будзе прадстаўляць краіну на «Міс свету», а таксама ўдзельнічаць у розных культурных, дабрачынных акцыях у Беларусі і за яе межамі.

Нагадаем: на гэты раз у фінал самага галоўнага спаборніцтва прыгажосці ў рэспубліцы выйшла 30 удзельніц з усёй краіны, у іх ліку 5 ураджэнак Магілёўскай вобласці.

Нацыянальны конкурс «Міс Беларусь» праводзіцца раз на два гады, цяперашняе шоу ужо 11-е. Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць тэлеканал АНТ, Нацыянальная школа прыгажосці і Міністэрства культуры Беларусі.

Па матэрыяле mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая