Рус Бел Eng 中文

Прадстаўнік Беларусі на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2018» Даніэль Ястрэмскі выступіць пад восьмым нумарам

Прадстаўнік Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2018» Даніэль Ястрэмскі выступіць пад восьмым нумарам з песняй «Время». Учора ў Мінску вызначылі парадак выступленняў удзельнікаў.

Па выніках жараб’ёўкі адкрые шоу ўдзельніца з Украіны Дарына Краснавецкая з песняй «Скажи любовь». Апошняя кампазіцыя –«Какой я хочу быть»– прагучыць у выкананні прадстаўніцы Польшчы Раксаны Венгель.

Астатнія ўдзельнікі размясціліся наступным чынам: Рыта Ларанжэйра з Партугаліі выступіць другой, Данелія Туляшова з Казахстана – трэцяй, Эфі Гіка з Албаніі – чацвёртай. Пад нумарам 5 сваю кампазіцыю выканае Ганна Філіпчук з Расіі, пад нумарам 6 – Макс & Ганна з Нідэрландаў. Фідан Гусейнава з Азербайджана будзе сёмай, Тэйлар Хайнс з Ірландыі – дзявятым, Баяна Радаванавіч з Сербіі – дзясятай. Удзельнікамі пад нумарам 11 стануць Меліса & Марка (Італія), 12 – Джаэль (Аўстралія), 13 – Тамар Эдылашвілі (Грузія), 14 – Наам Дадон (Ізраіль), 15 – Анжаліна (Францыя). Марыя Спасоўская з Македоніі выступіць шаснаццатай, Л.Е.В.О.Н з Арменіі – сямнаццатым, Манв з Уэльса – васямнаццатай, а Эла з Мальты – дзевятнаццатай.

Беларусы могуць аддаць свой голас за Даніэля Ястрэмскага на дзіцячым «Еўрабачанні» з 23 па 25 лістапада. Анлайн-галасаванне стартуе 23 лістапада на афіцыйным сайце конкурсу junioreurovision.tv і закрыецца перад пачаткам шоу, якое пройдзе 25 лістапада. Падтрымаць можна любых удзельнікаў, пасля папярэдняга прагляду кліпаў выбраўшы ад 3 да 5 найбольш упадабаных песень. Галасаванне адновіцца пасля выступлення ўсіх 20 удзельнікаў і будзе даступна на працягу 15 хвілін. Рашэнне гледачоў паўплывае на зыход фіналу: выбар пераможцы будзе вызначаны па формуле 50х50. Вынік будзе складацца з сумы колькасці балаў, пастаўленых журы і гледачамі.

Доўгачаканы фінальны канцэрт конкурсу пачнецца 25 лістапада ў 18.00 у «Мінск-Арэне».

Дзіцячае «Еўрабачанне-2018» паставіла рэкорд па колькасці ўдзельнікаў. Два дзясяткі выканаўцаў у гэтым фармаце не спаборнічалі яшчэ ні разу. Арганізатарам і каардынатарам усіх мерапрыемстваў музычнага праекта выступае Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў краіне член Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая