Па выніках правядзення нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» ў 2017 годзе пастановай Савета Міністраў №705 ад 20 верасня вызначаны яго пераможцы, як паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
У ліку найлепшых ёсць і прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. У прыватнасці, у намінацыі «Паспяховы старт» адзначана таварыства з абмежаванай адказнасцю «Артпостель» (Магілёў). У намінацыі «Стабільны поспех» вікторыя дасталася ТАА «Махіна-ТСТ» (Магілёў). У намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці» сярод лаўрэатаў ТАА «Рэмкам» (Горкі). Індывідуальны прадпрымальнік Арцём Алегавіч Капур (Магілёў) стаў пераможцам у групе «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг».
Нацыянальны конкурс “Прадпрымальнік года” абвешчаны ўпершыню ў 2016 годзе. Фактычна гаворка ідзе аб аднаўленні ў прынцыпова новым фармаце конкурсу «Найлепшы прадпрымальнiк», які праводзіўся штогод з 1997 па 2013 год. Змены закранулі колькасці і назвы намінацый, парадак правядзення конкурсу, сістэмы ацэнкі і стымулявання пераможцаў і закліканы павысіць актуальнасць і папулярнасць дадзенага мерапрыемства, зрабіць яго працэдуры галоснымі і празрыстымі. У гэтым годзе спаборніцтва праводзілася сярод прадстаўнікоў суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, доля дзяржавы ў статутным фондзе якіх не перавышае 50%.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24