Першы беларуска-японскі эканамічны форум пройдзе ў Токіа 10-11 мая, паведамілі ў Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі.
«Мерапрыемства стартуе ў Токіа, другі дзень форуму пройдзе на дзелавой пляцоўцы ў горадзе Осака. Мэта форуму – актывізацыя інвестыцыйнага і рэгіянальнага супрацоўніцтва з Японіяй», – адзначылі ў НАІП.
У склад беларускай дэлегацыі ўвойдуць кіраўнікі Міністэрства аховы здароўя, НАІП, БелТПП, Магілёўскага аблвыканкама, СЭЗ «Магілёў», СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку». Да ўдзелу ў форуме запрошаны ініцыятары інвестыцыйных праектаў, а таксама прадстаўнікі беларускіх кампаній, якія супрацоўнічаюць з японскімі партнёрамі.
Праграма форуму прадугледжвае выступленні афіцыйных асоб дзвюх краін. Падчас мерапрыемства будуць арганізаваны прэзентацыі інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі, у тым ліку індустрыяльны парк «Вялікі камень», а таксама іншых інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў сферы машынабудавання, электрамабіляў і высокатэхналагічнага медыцынскага абсталявання.
Удзельнікам будзе прадастаўлена магчымасць азнаёміцца з перспектывамі ўзаемадзеяння з японскімі кампаніямі ў сферах інфармацыйных і тэлекамунікацыйных тэхналогій, аўтаматызацыі і робататэхнікі, вытворчасці электрамабіляў і аўтакампанентаў, інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Акрамя таго, запланаваны дзелавыя сустрэчы ў фармаце В2В з прадстаўнікамі японскіх кампаній і дзелавых асацыяцый. Таксама ўдзельнікі форуму наведаюць вядучыя японскія кампаніі ў Токіа і Осацы.
Арганізатары форуму – Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, пасольства Беларусі ў Японіі, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт пры падтрымцы Арганізацыі садзеяння развіццю знешняга гандлю Японіі (ДЖЭТРА).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24