Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі пяць медалёў на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ. У спаборніцтвах, якія завяршыліся ў партугальскім Мантэмор-а-Велью, прыняло ўдзел каля 1 тыс. весляроў з 66 краін свету.
Поўны камплект узнагарод чэмпіянату сабрала ўраджэнка Чэрыкаўскага раёна Алена Ноздрава. Спартсменка ў дуэце з прадстаўніцай Гомельшчыны Камілай Бобр заваявала залаты медаль на дыстанцыі 200 м у каноэ-двойцы. Таксама яна стала сярэбраным прызёрам у каноэ-адзіночцы на 500 м і бронзавым на 200 м.

Алена Ноздрава (злева). Фота арганізатараў ЧС
Бабруйскі атлет Дзяніс Махлай з мінчанінам Глебам Саладухам выйграў золата. Дыстанцыю 200 м у двойцы-каноэ спартсмены пераадолелі за 37,646 сек.

Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай (у цэнтры). Фота арганізатараў ЧС
Яшчэ адну бронзавую ўзнагароду заваявала прадстаўніца Магілёўшчыны Надзея Макарчанка, якая разам з Вольгай Клімавай з Мінскай вобласці фінішавала трэцяй у заездзе каноэ-двоек на дыстанцыі 500 м.
Усяго на рахунку беларускіх весляроў восем узнагарод, з іх 3 залатыя, 2 сярэбраныя, 3 бронзавыя. У медальным заліку зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ заняла чацвёртае месца. Першае – у каманды Германіі (сем залатых, чатыры сярэбраныя і два бронзавыя медалі), другія венгры, на трэцяй пазіцыі расійскія весляры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі