Рус Бел Eng 中文

Прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў стала больш ва ўчастковых выбаркамах Магілёўскай вобласці

Прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў стала больш ва ўчастковых выбарчых камісіях Магілёўскай вобласці па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дваццаць восьмага склікання, паведамілі ў абласным выбаркаме.

У параўнанні з папярэднімі выбарамі ў мясцовыя Саветы прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў вылучана ў склад участковых выбарчых камісій больш на 7,5%. Яны склалі амаль палову агульнай колькасці членаў участковых выбаркамаў – 3681, або 44,8%. Ад грамадзян шляхам падачы заяў у камісіях будуць працаваць 3204 чалавекі (39%), ад працоўных калектываў – 1330 (16,2%).

Самым шматлікім на участках для галасавання будзе прадстаўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў – 1042 члена камісій (12,7%). РГА «Белая Русь» дэлегавала ва ўчастковыя выбаркамы 557 (6,8%) сваіх прадстаўнікоў, БРСМ – 472 (5,7%), Беларускі саюз жанчын – 419 (5,1%), Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў – 401 (4, 9%).

Прадстаўнікамі палітычных партый з’яўляюцца 49 членаў камісій, у тым ліку 37 – ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, 12 – ад Камуністычнай партыі Беларусі.

Усяго ў 750 участковых выбарчых камісій Магілёўскай вобласці ўвайшло 8215 чалавек. Камісіі сфарміраваны ў складзе ад 5 да 19 чалавек.

У адпаведнасці з каляндарным планам выбараў 8 студзеня заканчваецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Па стане на сённяшнюю раніцу ва ўсе ўзроўні Саветаў было вылучана больш за 5 тыс. прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.

Усяго ў Магілёўскай вобласці неабходна абраць 2556 дэпутатаў мясцовых Саветаў, у тым ліку ў абласны Савет – 55, раённыя – 675, гарадскія – 80, сельскія – 1746.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая