Прадукцыю з сімволікай II летніх Еўрапейскіх гульняў выпусціць «Чырвоны харчавік». Пра гэта паведамілі на прадпрыемстве.
«Маштабная спартыўная падзея адбудзецца 21-30 чэрвеня ў Мінску, – адзначылі суразмоўцы. – Чакаецца, што ў спаборніцтвах будуць удзельнічаць спартсмены з 50 краін. Сталіца Беларусі прыме вялікую колькасць балельшчыкаў і звыш 10 тыс. атлетаў, трэнераў, арбітраў і афіцыйных асоб спартарганізацый».
Падрыхтоўка да спартыўнага форуму разгарнулася па ўсіх кірунках: беларусам ёсць што паказаць і чым здзівіць замежных гасцей. Фабрыка «Чырвоны харчавік» не засталася ў баку і таксама гатова сустракаць Еўрапейскія гульні. Спецыялісты прадпрыемства распрацавалі тэматычную ўпакоўку на сваю прадукцыю. Падарункавыя наборы зефіру «апрануць» у «спартыўную форму» з сімволікай II летніх Еўрапейскіх гульняў. Кожны з замежных гасцей зможа павезці з сабой салодкую часцінку беларускай гасціннасці.
Адзін з набораў – «Прывітанне з Беларусі» – «пісьмо», аформленае ў паштовым стылі. На «канверце» намаляваны галоўныя гісторыка-культурныя славутасці нашай рэспублікі. Унікальнасць салодкага «паслання» не толькі ў арыгінальным афармленні ўпакоўкі і ручным вырабе зефіру. У абноўленым фармаце скрынкі ўкладзена паштоўка са зваротным адрасам кандытарскай фабрыкі «Чырвоны харчавік». Удзельнікі і госці Еўрапейскіх гульняў змогуць падзяліцца ўражаннямі аб прадукцыі і адправіць водгук у Бабруйск.

У аснове афармлення другога набору – беларускі арнамент «дрэва жыцця», якое сімвалізуе вечнасць і неўміручасць. Такім чынам, «Чырвоны харчавік» падкрэслівае шматвяковыя традыцыі вытворчасці прадукцыі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка