Праект «Укараненне кластарнай сістэмы ў Беларусі» стартаваў у Беларусі, паведамілі ў Бізнес-саюзе прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя прафесара М.С. Куняўскага (БСПН).
«У найбліжэйшыя месяцы бізнес-саюз правядзе дыскусіі і даследаванні, каб выявіць кластарныя ініцыятывы беларускіх прадпрымальнікаў. Работа будзе весціся ў Мінску, абласных цэнтрах, а таксама ў трох-чатырох раёнах кожнай вобласці. Для прадстаўнікоў мясцовых органаў улады і бізнесу плануецца арганізаваць азнаямленчыя візіты ў Польшчу, правесці рэгіянальныя семінары і міжнародную канферэнцыю, а таксама падрыхтаваць публікацыі, якія стануць практычным дапаможнікам па рэалізацыі кластарных ініцыятыў. Першы семінар, прысвечаны еўрапейскаму вопыту, прайшоў 21 верасня ў Гродне», – адзначылі ў бізнес-саюзе.
Як заўважыла дырэктар і сустаршыня праўлення БСПН Жанна Тарасевіч, інфармацыйныя лісты разасланы ў мясцовыя выканкамы, ужо атрыманы водгукі. У прыватнасці, развіццём кластарных ініцыятыў зацікавіліся ў Наваполацку. Яна таксама патлумачыла, што ў кластарах, як правіла, разам з вядучым контракторам (ядром кластара) астатнія ўдзельнікі працуюць і развіваюцца на роўных, на ўмовах даверу і ўзаемнага супрацоўніцтва. Моцны і міжгаліновы эфект. Пакуль жа для пабудовы кластараў у Беларусі не хапае належнай арганізатарскай работы. Мэта праекта – выправіць такую сітуацыю.
«Фарміраванне кластараў – актуальная задача для нашай краіны, паколькі дапамагае прадпрыемствам уліцца ў ланцужкі дабаўленага кошту, прычым не толькі ў межах нацыянальнай эканомікі, але і ў фармаце знешнеэканамічнай дзейнасці», – сказала Жанна Тарасевіч. Перавагі кластараў заключаюцца ў тым, што яны спрыяюць фарміраванню не толькі дзелавых сувязяў, але і атрыманню дадатковага даходу, пашырэнню рынкаў збыту. Часта такія сувязі недастаткова моцныя: буйныя кампаніі больш жадаюць працаваць з буйнымі контрагентамі, дзяржаўныя – з дзяржаўнымі, прыватныя – з прыватнымі.
Праект атрымаў фінансавую падтрымку з боку Падляскага фонду рэгіянальнага развіцця, ухвалены Міністэрствам эканомікі Беларусі і будзе рэалізоўвацца пры ўдзеле Савета па развіцці прадпрымальніцтва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24