Клічаў стане апошнім горадам Магілёўскай вобласці, дзе ў гэтым годзе пройдзе рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў «Мы – разам!». Бясплатны канцэрт для жыхароў і гасцей раённага цэнтра з удзелам зорак беларускай эстрады і пераможцаў прафсаюзнага конкурсу «Новыя імёны Беларусі» адбудзецца 15 верасня ў 16.00 на цэнтральнай пляцоўцы.
«У гэтым годзе акцыя праходзіць пад лозунгам «З вялікай любоўю да малой радзімы», – адзначыў старшыня Клічаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Сяргей Грашылаў. – У межах яе правядзення мы нададзім асаблівую ўвагу людзям, якімі ганарыцца наш раён. Гэта і працоўныя дынастыі, і спартсмены, і творчыя дзеячы».
Сярод тых, хто атрымае прызнанне і ўдзячнасць ад прафсаюзаў – пяць працоўных дынастый раёна. Так, дыпломы і памятныя падарункі будуць уручаны педагогам, музыкантам, работнікам аграпрамысловага комплексу, лясной гаспадаркі і спажыўкааперацыі.
«Кожная з гэтых працоўных сямейных дынастый – унікальная, а людзі, якія ў яе ўваходзяць, уносяць вялікі ўклад у развіццё нашага раёна, – падкрэсліў Сяргей Грашылаў. – Намі будзе адзначана кіраўнік вакальнага ансамбля «Мелодыя» раённага Дома культуры Ірына Вароніч, начальнік лесапункта Клічаўскага лясгаса Вячаслаў Шчэпетаў, трактарыст-машыніст ААТ «Колбча-Агра» Вячаслаў Цэлікаў, дынастыя якога налічвае 4 пакаленні і 150 гадоў сумеснага працоўнага стажу».
Прафсаюзы будуць не толькі ўшаноўваць людзей працы, але і разам з імі ўносіць свой пасільны ўклад у развіццё іх малой радзімы. Так, у Клічаўскім раёне ўдзельнікі акцыі добраўпарадкуюць адну з дзіцячых пляцовак горада. Такім чынам, акрамя культурнага складніка, праект набудзе яшчэ і сацыяльную значнасць.
Ужо ўвечары на вялікую гарадскую сцэну выйдуць Вольга Плотнікава, Вікторыя Алешка, ансамбль Лявонава, група «Стрэж», шоу-балет «Феерыя» і многія іншыя. Недалёка ад канцэртнай пляцоўкі будуць арганізаваны разнастайныя выставы-продажы, выязны гандаль, забаўляльныя атракцыёны для дзяцей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую