Практыку правядзення бясплатных прававых прыёмаў адновяць прафсаюзныя юрысты пасля летняга перапынку. Так, чарговыя прававыя кансультацыі грамадзян адбудуцца 27 верасня. Яны пройдуць практычна ва ўсіх раённых цэнтрах Магілёўскай вобласці.
На сустрэчах з прававымі інспектарамі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі кожны жадаючы зможа атрымаць бясплатную кансультацыю па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Асаблівая ўвага ў межах вераснёўскіх прыёмаў будзе нададзена тэмам, важным для маладых кадраў, якія атрымалі сваё першае працоўнае месца.
Бясплатныя прававыя прафсаюзныя прыёмы праходзяць у Беларусі пачынаючы з 2015 года. З лістапада 2017 года яны праводзяцца з удзелам пракуратуры. Такое ўзаемадзеянне ў сферы абароны канстытуцыйных правоў і гарантый працоўных дае толькі станоўчыя вынікі.
Паводле слоў галоўнага прававога інспектара абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іны Чабатарэўскай, толькі за першае паўгоддзе 2018 года на прыём да прававых інспектараў працы па атрыманне юрыдычнай дапамогі ў раёнах і гарадах вобласці звярнулася 360 чалавек. За ўвесь 2017 год гэтая лічба склала 548 грамадзян.
Месца і час правядзення прыёму можна даведацца па тэлефоне Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: (80222) 25-36-52.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59