Агульная сума матэрыяльнай падтрымкі прафсаюзных арганізацый вобласці, выдзеленая на падрыхтоўку дзяцей да школы ў рамках акцыі «Прафсаюзы – дзецям!», склала ў 2018 годзе з улікам дапамогі для ўстаноў інтэрнатнага тыпу больш за Br567 тыс. У параўнанні з 2017-м годам яна павялічылася на 60%, заўважылі ў аддзеле арганізацыйнай і грамадскай працы Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
«Прафсаюзы рэгіёна традыцыйна прынялі актыўны ўдзел у аказанні дапамогі бацькам у падрыхтоўцы дзяцей да новага навучальнага года, – адзначылі суразмоўцы. – Асаблівая ўвага надавалася шматдзетным, няпоўным і прыёмным сем’ям, а таксама сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Дапамога ажыццяўлялася ў разнастайных формах: пералічваліся грашовыя сродкі, наведваліся сем’і, арганізоўваліся візіты ў падшэфныя ўстановы і святы з уручэннем падарункаў дзецям».
Напрыклад, прафсаюзны камітэт ААТ «Белшына» прыняў рашэнне аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў памеры Br30 на кожнага дзіцяці ва ўзросце да 18 гадоў шматдзетным сем’ям, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей, а таксама апякунскім сем’ям і сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Памер выплат склаў Br22,17 тыс.
Цікавым прыкладам аказання дапамогі стала залічэнне прафкамам РУП «Белтэлекам» грошай за карыстанне інтэрнэтамна тарыфныя планы работнікаў, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей. Так, кожнай з 41 шматдзетнай сям’і было залічана на рахунак па Br100.
Па хадайніцтве пярвічак гандлёвых прадпрыемстваў – Слаўгарадскага райст, ААТ «Універмаг «Цэнтральны»», ААТ «Магазін «Юбілейны»» – для работнікаў, членаў прафсаюза, рознічныя цэны на набытыя да школы тавары былі зніжаны на 15-25%.
Ладзіліся ранішнікі і розныя мерапрыемствы. Напрыклад, на ААТ «Магілёўхімвалакно» адбылося свята «Першы раз у першы клас», у якім прыняло ўдзел 130 першакласнікаў. Для дзяцей арганізавалі салодкі стол і ўручылі падарункі. Агульная сума выдаткаў са сродкаў прафбюджэту на гэта мерапрыемства склала амаль Br2,1 тыс.
Акрамя таго, аказвалася дапамога і ўстановам адукацыі. Так, пярвічка ААТ «Белшына» падрыхтавала сертыфікат на Br250 для ўручэння новай школе №34 Бабруйска. Накіравана дабрачынная спонсарская дапамога Мсціслаўскай школе-інтэрнату ў памеры Br880, ДУА «Раснянская дапаможная школа-інтэрнат» і УА «Бабруйская дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем слыху» – на суму Br516 рублёў.
Дарэчы, 1 верасня ў школах Магілёўскай вобласці за парты села 110 тыс. навучэнцаў, з іх 11 тысяч – першакласнікі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59