Ушанаванне найлепшых работнікаў сельскай гаспадаркі рэгіёна, пераможцаў уборачнай кампаніі 2018 года адбудзецца 17 лістапада ў Палацы культуры вобласці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.
Заслужаныя ўзнагароды атрымае каля 90 спецыялістаў. Падарункам для прысутных стануць выступленні творчых калектываў. Будуць арганізаваны выставы-прэзентацыі прадпрыемстваў перапрацоўкі Прыдняпроўскага краю і выязны гандаль.
Урачыстае мерапрыемства прымяркуюць да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці, які ў гэтым годзе адзначаецца ў Беларусі 18 лістапада.
Праграма святочных мерапрыемстваў, прысвечаных
Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
09.00-19.00 - работа выставы-кірмашу народнай творчасці «Ураджай талентаў Магілёўшчыны» (адкрытыя пляцоўкі каля Палаца культуры вобласці і Лядовага палаца)
12.00 - урачыстая сустрэча афіцыйных дэлегацый перадавікоў аграпрамысловага комплексу раёнаў і гарадоў Магілёўскай вобласці (пляцоўка каля Палаца культуры вобласці).
12.30 - адкрыццё выставы члена Беларускага Саюза мастакоў Л.В.Журавовіч «Аб творчасці, каханні і самай звычайнай глыбінцы» (выставачная зала Палаца культуры вобласці)
12.30-13.00 - паказ-дэфіле дзявочых касцюмаў «Залатая саломка» (фае Палаца культуры вобласці)
13.00-15.30 - урачыстая цырымонія ўзнагароджання перадавікоў аграпрамысловага коплексу Магілёўскай вобласці і святочны канцэрт, прысвечаны Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу (канцэртная зала Палаца культуры вобласці)
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка