Пракуратура Магілёўскай вобласці выявіла парушэнні ў працы дзяржаўных органаў па абароне правоў непаўналетніх у галіне прафілактыкі сямейнага недабрабыту. Такая інфармацыя размешчана на сайце Генпракуратуры.
Як адзначылі ў абласной пракуратуры, асноўныя праблемы – нясвоечасовае выяўленне такіх сем’яў, недастатковасць мер прафілактычнага ўздзеяння, часам няправільная ацэнка ўзроўню небяспечнага становішча дзяцей.
Выяўлены факты, калі дзеці знаходзіліся ў складанай жыццёвай сітуацыі па прычынене толькі асацыяльных паводзінаў бацькоў, але і адсутнасці зладжанай работы дзяржорганаў і арганізацый, закліканых пераадольваць сямейнае няшчасце. Не ва ўсіх выпадках спецыялісты сацыяльна-псіхалагічных службаў навучальных устаноў давалі прынцыповую ацэнку інфармацыі аб праблемах у сям’і. Да праверак не заўсёды прыцягваліся супрацоўнікі органаў унутраных спраў, у якіх была дакладная інфармацыя аб правапарушэннях бацькоў і сацыяльным няшчасці.
Неабходна абарона правоў і інтарэсаў непаўналетніх, бацькі якіх не маюць пастаяннага месца жыхарства або часта яго мяняюць. Дзеці ў такіх сем’ях не маюць паспяховай жыццёвай перспектывы, а часам становяцца ахвярамі злачынстваў або іншых супрацьпраўных дзеянняў.
Выклікала нараканні дзейнасць дашкольных устаноў па выяўленні і пераадоленні прыкмет сацыяльна небяспечнага становішча ў сем’ях. Не было належнага ўзаемадзеяння ў гэтай працы з іншымі суб'ектамі прафілактыкі. У выніку пры паступленні ў школу ў дзяцей адзначаліся прыкметы сацыяльнай занядбанасці, а ў некаторых выпадках яны мелі патрэбу ў дзяржаўнай абароне.
Асаблівай увагі і кантролю патрабуе арганізацыя работы з непаўналетнімі, якія знаходзяцца на выхаванні ў замяшчальных сем’ях (прыёмныя, апякунскія сем’і, дамы сямейнага тыпу).
Для ліквідацыі парушэнняў пракуратура ўнесла ў Магілёўскі аблвыканкам прадстаўленне, якое разгледжана на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх з удзелам прадстаўнікоў пракуратуры. Быў выпрацаваны комплекс мер па паляпшэнні становішча дзяцей, якія апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах. Па выніках разгляду прадстаўлення 77 чалавек прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці, 6 – вызвалены ад займаемых пасад.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59