Рус Бел Eng 中文

Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца напрамкі: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка, жыллёвая і камунальная гаспадарка, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.

Адначасова са сваімі праблемамі да намесніка старшыні гарвыканкама Уладзіміра Аляксеевіча Дударава насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Міхаіл Іванавіч Юч адкажа па тэлефоне (8 0222) 72-31-38, намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Сяргей Анатольевіч Арашкоў – (8 0222) 42-30-42.   

З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць першы намеснік старшыні гарвыканкама Алег Валерыевіч Ковель – (8 0225) 76-21-41. Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска Вячаслаў Іванавіч Каратчэня дапаможа разабрацца з пытаннямі па нумары (8 0225) 76-52-33, а кіраўнік спраў адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска Святлана Вітальеўна Грынявецкая – (8 0225) 77-75-17.       

У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая