Рус Бел Eng 中文

Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца напрамкі: будаўнічы комплекс, архітэктура і горадабудаўніцтва, жыллёвая палітыка, жыллёвая і камунальная гаспадарка, надзвычайныя сітуацыі, сувязь, транспарт і камунікацыі, збор, перапрацоўка лому і адходаў чорных і каляровых металаў.

Адначасова са сваімі праблемамі да намесніка старшыні гарвыканкама Алы Аляксандраўны Галушкі насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць кіраўнік справамі гарвыканкама Людміла Сяргееўна Пагуда– (8 0225) 76-21-41.

У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая