Рус Бел Eng 中文

Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 студзеня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык

Прамую тэлефонную лінію правядзе 26 студзеня старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Адначасова са сваімі праблемамі да старшыні гарадскога Савета дэпутатаў Андрэя Станіслававіча Кіблава насельніцтва Магілёва зможа звярнуцца па тэлефоне (8 0222) 42-21-02. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Ірына Анатольеўна Раінчык адкажа па тэлефоне (8 0222)72-31-38, кіраўнік справамі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Магілёва Людміла Андрэеўна Несцер – (8 0222) 42-30-42.

З жыхарамі Бабруйска будзе працаваць старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Міхаіл Віктаравіч Жалудоў – (8 0225) 76-21-41. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Бабруйска Віталь Антонавіч Грахоўскі дапаможа разабрацца з пытаннямі па нумары (8 0225) 76-52-33, а намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Бабруйска Алена Валер’еўна Канцавая – (8 0225) 77-75-17.  

У суботу з 9.00 да 12.00 прамыя тэлефонныя лініі пройдуць ва ўсіх райвыканкамах Магілёўскай вобласці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая