Праваахоўнікі Магілёўскай вобласці наладзілі эфектыўнае ўзаемадзеянне з паліцыяй Смаленскай і Бранскай абласцей Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Кавальчук.
Арганізуюцца сумесныя нарады, семінары, вучэнні, вядзецца пастаянны абмен інфармацыяй, што дазваляе аператыўна рэагаваць на ўзнікаючыя сітуацыі, у тым ліку працаваць па затрыманні злачынцаў.
Так, у мінулым годзе ў выніку ўзаемаабмену звесткамі на тэрыторыі Смаленскай вобласці затрыманы 4 злачынцы, устаноўлена месцазнаходжанне 5 грамадзян, зніклых без вестак, і 27 даўжнікоў па грамадзянскіх справах, а на тэрыторыі Бранскай вобласці – 2 злачынцы, 10 даўжнікоў па грамадзянскіх справах, якія адшукваюцца АУС Магілёўскай вобласці.
У сваю чаргу нашы праваахоўнікі затрымалі двух злачынцаў і ўстанавілі месцазнаходжанне адной асобы з тых, што прапалі без вестак і адшукваюцца АУС Смаленскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59