Змяненне ўмоў надвор’я ўносяць свае карэктывы ў становішча на дарогах. Сёння раніцай каля 7.45 на аўтадарозе Магілёў – Чавусы прыкладна ў пяці кіламетрах ад Магілёва адбылося сутыкненне аўтамашыны «Фальксваген Пасат» і «Таёта Пікнік», як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

У выніку здарэння пацярпела пяць чалавек, сярод якіх двухгадовая дзяўчынка. Усе яны дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для аказання дапамогі.

На месцы здарэння зараз працуюць следчыя сумесна з супрацоўнікамі ДАІ і экспертамі. Што з’явілася прычынай ДТЗ – умовы надвор’я, парушэнні ў працы аўтамабіляў ці іншыя абставіны – трэба будзе ўстанавіць. З мэтай праверкі тэхнічнага стану машын, хуткасці іх руху, стану кіроўцаў прызначаны шэраг экспертыз. Акрамя таго, устанаўліваюцца асабістыя дадзеныя пацярпелых.
Следства звяртаецца да грамадзян, якія маюць якія-небудзь звесткі, відэазапісы названага здарэння, з просьбай звярнуцца ў УСК па Магілёўскай вобласці або па тэлефонах: 8 (0222) - 298-262, 375.333.994.004 МТС.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59