Мінчанка – чэмпіёнка свету Анастасія Пракапенка і магілёвец Ілья Палазкоў перамаглі ў змешанай эстафеце на прэстыжным турніры «Кубак Крамля», які прайшоў у Маскве.
У пачатку спаборніцтваў Анастасія Пракапенка выйграла турнір па фехтаванні, а перад заключным відам (кросам і стральбой) беларускі дуэт адставаў ад лідараў з Расіі Гульназ Губайдулінай і Аляксандра Лесуна, які пачынаў займацца пяцібор’ем у Беларусі, на 21 секунду. У ходзе забегу алімпійскі чэмпіён Рыа-дэ-Жанейра стараўся ўтрымаць перавагу, але Ілья Палазкоў пасля некалькіх промахаў саперніка на агнявым рубяжы апярэдзіў Лесуна і прынёс перамогу беларусам.

У змяшанай эстафеце Анастасія Пракапенка і Ілья Палазкоў набралі 1416 ачкоў. Сярэбранымі прызёрамі сталі Гульназ Губайдуліна, Аляксандр Лясун – 1402 балы. Бронзавыя ўзнагароды ў Гінтарэ Венцкаўскайтэ і Юсцінаса Кіндэрыса з Літвы – 1368 балаў.
«Кубак Крамля» па сучасным пяцібор’і – элітны турнір, куды дапускаюцца толькі найлепшыя спартсмены свету па персанальным запрашэнні. У спаборніцтвах разыгрываюцца медалі ў змешанай эстафеце сярод каманд. Прызавы фонд турніру традыцыйна складае $ 100 тыс. і з’яўляецца самым буйным у гісторыі сучаснага пяцібор’я.
Фота – Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор’я
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі