Сустрэча, прысвечаная рабоце з сучаснымі электроннымі інструментамі па планаванні і каардынацыі грамадскіх мерапрыемстваў і кампаній, пройдзе 27 лютага ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
Удзельнікі заняткаў не толькі даведаюцца, што такое Google Sheets, IFTTT, Zapier, Trello і Dropbox Paper, але і навучацца працаваць з гэтымі інструментамі. Напрыклад, паспрабуюць запланаваць акцыю, зрабіць анонс спікера, стварыць бота мерапрыемствы і інш.
Уваход вольны.
Сустрэча адбудзецца з 18.00 да 21.00 у канферэнц-зале ГЦ «Перекресток-Центр» па адрасе: вул. Касманаўтаў, 2 (3 паверх, пры выхадзе з ліфта налева).
Па ўсіх пытаннях: cgimogilev@gmail.com.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59