Рус Бел Eng 中文

Работнік МНС выратаваў на вадаёме ў Клімавічах школьніцу і яе маці

Работнік МНС у вольны ад нясення службы час выратаваў на вадаёме ў Клімавічах 8-класніцу і яе маці. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Па словах суразмоўцаў, выпадак адбыўся 31 ліпеня каля 16.00. «Капітан унутранай службы Максім Новікаў у вольны час знаходзіўся на вадаёме ў Клімавічах. Раптам ён заўважыў, як дзяўчынка і яе маці пачалі тануць за 10 м ад берага: дачка павісла ў маці на плячах, і яны абедзве апускаліся пад ваду, – паведамілі ў МНС. – Выратавальнік імгненна адрэагаваў і кінуўся ім на дапамогу. Дзяўчынка не адпускала маму, таму, падплыўшы да тапельцаў, ён нырнуў у ваду, прыўзняў іх і выцягнуў на бяспечную глыбіню, а затым – на бераг».

Ад медыцынскай дапамогі выратаваныя адмовіліся.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая