Рус Бел Eng 中文

Работы выпускнікоў магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжа адзначаны на конкурсе дыпломных праектаў у Мінску

Навучэнцы магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжа заваявалі ўзнагароды на XI Рэспубліканскім конкурсе дыпломных праектаў выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных архітэктурных школ Беларусі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў адміністрацыі ўстановы адукацыі.

Так, дыплома першай ступені ў намінацыі «Архітэктура» ўдастоена работа Алега Банбізіна на тэму «Філарманічны канцэртны комплекс». Праект «Гарадскі парк» Крысціны Кісляковай стаў другім у катэгорыі «Горадабудаўніцтва».

Конкурс дыпломных праектаў прайшоў у рамках XII Нацыянальнага фестывалю архітэктуры, прысвечанага 950-годдзю горада Мінска. На працягу трох дзён для ўдзельнікаў і гасцей фестывалю была арганізавана актыўная і насычаная праграма: выстава праектаў, малюнкаў і творчых работ, тэматычныя канферэнцыі, майстар-класы, лекцыі, адкрытыя сталы, выставы дызайнераў, скульптараў, манументалістаў, нацыянальных саюзаў архітэктараў краін блізкага і далёкага замежжа.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая