Рус Бел Eng 中文

«Радыё Магілёў» будзе весці запіс і трансляцыю выступленняў кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў

Выбарчыя камісіі завяршаюць сёння праверку дакументаў і рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў 28 склікання. Рашэнне аб рэгістрацыі прымаецца пры наяўнасці ўсіх неабходных дакументаў, якія ва ўстаноўлены тэрмін паступілі ў адпаведную тэрытарыяльную, акруговую камісію. Адразу пасля рэгістрацыі кандыдаты могуць прыступаць да вядзення агітацыі – выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі і пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі.

Так, кандыдаты ў дэпутаты мясцовых Саветаў маюць права на адно бясплатнае выступленне на радыё. У нашай вобласці трансляцыю выступленняў (акрамя кандыдатаў у Бабруйскі гарадскі Савет дэпутатаў) будзе весці «Радыё Магілёў». Выступленне кандыдатаў у дэпутаты абласнога Савета будзе выдавацца ў эфір у ФМ-дыяпазоне. Кандыдаты ў Магілёўскі гарадскі і раённыя Саветы дэпутатаў – у УКХ-дыяпазоне «Радыё Магілёў». Трансляцыі выступленняў будуць ісці з 22 студзеня па 12 лютага па працоўных днях. Пачатак – а 18-й гадзіне, паведамляецца на сайце ТРК «Магілёў».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая