Дыягнастычны матэрыял для правядзення 10 тыс. даследаванняў на каранавірус COVID-19 бясплатна будзе перададзены беларускаму боку. Пра гэта паведаміў журналістам пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.
Тэставыя сістэмы даставяць аўтамабілем-рэфрыжэратарам, у якім будзе падтрымлівацца спецыяльны тэмпературны рэжым мінус 20 градусаў.
Паводле слоў Дзмітрыя Мезенцава, кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін і кіраўнік каардынацыйнай рады па барацьбе з каранавірусам Таццяна Голікава прынялі рашэнне аб вылучэнні дыягнастычных матэрыялаў, якія забяспечаць 10 тыс даследаванняў. «Гэта яшчэ адзін добры знак асобай увагі і практыкі адносін паміж брацкімі краінамі», –адзначыў пасол.
«Па запыце расійскага пасольства пастаўку ажыццяўляе беларуская кампанія «Санта-Брэмар», якая мае ў сваім парку спецыяльныя аўтамабілі-рэфрыжэратары. Вельмі важна ў такіх умовах гарантаваць захаванасць медыцынскіх прэпаратаў, каб яны не былі пашкоджаныя і былі гатовыя да выкарыстання ў Беларусі», – растлумачыў ён.
Чакаецца, што тэст-сістэмы прыбудуць у Беларусь у другой палове дня 4 красавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01