Расклад чвэрцяў і канікул 2018/2019 навучальнага года вызначаны ў Беларусі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
Арганізацыя адукацыйнага працэсу будзе ажыццяўляцца па чвэрцях у наступныя тэрміны: першая чвэрць – з 1 верасня па 27 кастрычніка 2018 года; другая – з 8 лістапада па 22 снежня 2018 года; трэцяя – з 8 студзеня па 23 сакавіка 2019 года; чацвёртая – з 1 красавіка па 31 мая 2019 года.
На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца канікулы: восеньскія – з 29 кастрычніка па 7 лістапада ўключна (10 дзён); зімовыя – з 24 снежня па 7 студзеня (15 дзён); вясеннія – з 25 сакавіка па 30 сакавіка (6 дзён); летнія – з 1 чэрвеня па 31 жніўня (92 дні), а для навучэнцаў, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – з 13 чэрвеня па 31 жніўня (80 дзён).
Для вучняў 1-2 класаў (3 класаў – для навучэнцаў з АПФР з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) у трэцяй чвэрці праводзяцца дадатковыя зімовыя канікулы з 11 лютага па 17 лютага працягласцю 7 дзён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31