Распрацаваны пратакол даручэнняў старшыні абласнога выканаўчага камітэта Уладзіміра Даманеўскага гаспадарчым структурам і службовым асобам Асіповіцкага раёна.
Дакумент складзены па выніках праведзенай раней сустрэчы Уладзіміра Даманеўскага з актывам органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, суб’ектамі гаспадарання і бізнесу Асіповіцкага раёна.
Першае патрабаванне – безумоўнае выкананне ўсіх прагнозных паказчыкаў у гэтым годзе. Таксама пратакол даручэнняў прадугледжвае ў прыватнасці фарміраванне комплекснага плана добраўпарадкавання і шырокае інфармаванне жыхароў Асіповічаў і сёл аб ходзе яго выканання.
У найбліжэйшы час прадметам узмоцненага клопату мясцовых органаў кіравання стане забеспячэнне ўводу ў эксплуатацыю і абсталяванне тэрапеўтычнага корпуса раённай бальніцы; шырокія мерапрыемствы па добраўпарадкаванні прылеглых тэрыторый да ААТ «Гандаль», чыгуначнага вакзала і шляхоў, ААТ «Чыгдарсервіс».
Назначаны і аб’екты дарожнага будаўніцтва. Акрамя гарадскіх вуліц, мяркуецца рамонт аўтадарогі ў рабочы пасёлак Ялізава. Асаблівым патрабаваннем губернатара стала распрацоўка планаў добраўпарадкавання сёлета для кожнага населенага пункта, а таксама няўхільнае іх ажыццяўленне.
Выкананне даручэнняў кіраўніка вобласці ўзята на кантроль.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую