Раённы фестываль сямейнай творчасці «Зорны экспрэс» правядуць у Касцюковічах 19 мая. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
Мерапрыемства будзе складацца з дзвюх частак.
У 12.00 свята стартуе на пляцоўцы каля маладзёжнага культурнага цэнтра «Юнацтва». Тут плануецца арганізаваць конкурс дзіцячых малюнкаў, парады калясак і парасонаў, сямейны велапрабег, гонкі на самакатах, роліках, канцэрт творчых калектываў раёна.
У 17.00 у раённым Цэнтры культуры адбудзецца вакальны конкурс «Спяваем ўсёй сям’ёй». Гасцей фестывалю будзе сустракаць выстава-кірмаш сямейнай творчасці, дзе прадставяць вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кулінарныя прысмакі, пакаёвыя кветкі. Для наведвальнікаў таксама правядуць розныя майстар-класы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую