Цэнтр гарадскіх ініцыятыў адкрывае новы сезон дыскусій. Чарговы «Гарадскі дыялог» пройдзе 17 кастрычніка і будзе прысвечаны перспектывам развіцця веларуху і велаінфраструктуры ў Магілёве.
Да адкрытага абмеркавання запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый, ДАІ, актывісты веларуху, журналісты, неабыякавыя магілёўцы. Удзельнікам мерапрыемства прапануюць падыскутаваць на заяўленую тэму. У прыватнасці, плануецца абмеркаваць зручнасць перамяшчэння веласіпедыстаў па горадзе; змены, якія адбыліся ў тэме мабільнасці магілёўцаў за апошнія гады, і інш.
Пачатак – у 19.00 у тайм-кафэ «Неба». Уваход вольны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59