Рус Бел Eng 中文

Развіццю сістэмы адукацыі і павышэнню статусу педагогаў надаецца асаблівая ўвага – Міхаіл Мясніковіч

Развіццю сістэмы адукацыі і павышэнню статусу педагогаў надаецца асаблівая ўвага. Пра гэта заявіў на ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў у гімназіі №3 Магілёва, старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

«У нашай краіне сёння надаецца вялікая ўвага развіццю сістэмы адукацыі, стварэнню камфортных умоў для работы педагагічных кадраў, павышэнню ўзроўню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, – сказаў старшыня Савета Рэспублікі. – Асаблівыя словы падзякі я хачу выказаць педагогам, бо яны робяць выдатныя справы, і дзяржава заўсёды на належным узроўні ацэньвае іх намаганні. Мы ведаем цяжкасці і праблемы, якія існуюць у сістэме адукацыі. Гэта пытанні, якія тычацца статусу педагогаў, паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных устаноў і павышэння заработнай платы. Паверце, мы гэта не проста фіксуем, а прымаюцца адпаведныя рашэнні, каб педагогам, людзям, якія сапраўды прысвяцілі ўсё сваё жыццё працы з моладдзю, надавалася належная ўвага».

Михаил Мясникович отметил, что, направляя детей в школу, родители не должны дистанцироваться от их образования и воспитания. Только вместе, с участием местных органов власти, школы и семьи, можно решить вопросы достойного воспитания настоящих граждан Беларуси.

 

Старшыня Савета Рэспублікі цёпла і сардэчна павіншаваў удзельнікаў урачыстасці з Днём ведаў і пажадаў, каб усе мэты і задачы, якія ставяць перад сабой сям’я і школа, былі дасягнуты, і не толькі канкрэтна ў гэтай навучальнай установе, але і ў цэлым у краіне. Ад Савета Рэспублікі ён уручыў гімназіі ў падарунак інтэрактыўную дошку, а ганаровыя госці свята ведаў перадалі вучням першых класаў у падарунак ад кіраўніка дзяржавы кнігі «Беларусь – наша Радзіма».

 

Падчас наведвання гімназіі Міхаіл Мясніковіч пазнаёміўся з яе гісторыяй, наведаў выставу вырабаў навучэнцаў і майстар-клас.

Установа адукацыі вядзе сваю гісторыю з адкрыцця ў 1789 годзе чатырохкласнага народнага вучылішча, а ў 1809-м на яго базе – мужчынскай гімназіі. Цяперашняя ўстанова адукацыі створана рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ў 1991 годзе на базе СШ №3 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. Гімназія размяшчаецца ў двух будынках агульнай плошчай 6 727 кв. м.

На дадзены момант у 44 класах гімназіі навучаюцца 942 вучні, якія пражываюць у розных раёнах горада. Выкарыстоўваецца 50 навучальных кабінетаў рознага прызначэння, актавая зала на 250 месцаў, спартыўная і трэнажорная залы, плоскасныя вулічныя спартыўныя збудаванні. У 2019 годзе гімназія адзначыць свой 230-гадовы юбілей.

Тэкст - БЕЛТА

Фота ўл.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая