Рэдактары сайта Магілёўскага аблвыканкама Вольга Емяльянава і Галіна Радзькова сталі пераможцамі конкурсу сярод журналістаў рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі на самае лепшае асвятленне дзейнасці падатковых органаў рэгіёна ў 2017 годзе ў намінацыі «Найлепшы інтэрнэт-праект». Узнагароджанне адбылося сёння падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага будучаму Дню работнікаў падатковых органаў Беларусі.

У гэтай жа намінацыі адзначана рэдактар інтэрнэт-рэсурсу газеты «Вячэрні Магілёў» Галіна Процкая.
Загадчыца аддзела эканомікі газеты «Камерцыйны кур’ер» Галіна Чырук стала пераможцай у катэгорыі «Найлепшы рэпарцёр гарадскіх друкаваных СМІ».
Дыплом за найлепшае інтэрв’ю дастаўся дырэктару прыватнага ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «Крычаў ТБ-Кам» Валерыю Трусаву.
Найлепшым рэпарцёрам электронных сродкаў масавай інфармацыі прызнана галоўны рэдактар рэдакцыі тэлевяшчання «Тэлекампанія Шклоў» Любоў Савельева, а найлепшым рэпарцёрам раённых друкаваных СМІ – загадчык аддзела сацыяльна-эканамічных праблем і сельскай гаспадаркі газеты «Горацкі веснік» Алена Агейчык.
Узнагароды за цеснае і плённае супрацоўніцтва атрымалі галоўны рэдактар дырэкцыі радыё рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства радыётэлецентра «Тэлерадыёкампанія «Магілёў» Ніна Міхнова і вядучы рэдактар інфармагенцтва «Магілёўскія ведамасці» Дзмітрый Лепяйка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59