Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання пачынаецца ў Беларусі. Гэты этап выбарчай кампаніі будзе працягвацца па 18 студзеня.
Напярэдадні, 8 студзеня, быў апошні дзень, калі вылучэнец або яго прадстаўнік маглі падаць у адпаведную тэрытарыяльную, акруговую выбарчую камісію дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты.
Як распавялі ў ЦВК, дакладная колькасць грамадзян, якія вылучыліся для ўдзелу ў палітычнай кампаніі ў 2018 годзе, будзе агучана праз некалькі дзён. Гэта звязана з тым, што з тэхнічнага пункту гледжання мясцовыя выбары найбольш складаныя, і трэба час, каб па ўсіх рэгіёнах сабраць звесткі, аб’яднаць іх і скласці агульную карціну. Аднак па дадзеных на канец снежня 2017 года, кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў было вылучана больш за 7,7 тыс. чалавек.
Пасля рэгістрацыі стартуе перадвыбарная агітацыя, яна будзе працягвацца па 17 лютага ўключна. На наступны дзень, 18 лютага пройдуць мясцовыя выбары. У агульным плане паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў.
На папярэдніх мясцовых выбарах ў 2014 годзе кандыдатамі ў дэпутаты было вылучана 22,7 тыс. чалавек.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59