Рус Бел Eng 中文

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў завяршаецца ў Беларусі

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання завяршаецца сёння ў Беларусі.

Рашэнне аб рэгістрацыі прымаецца пры наяўнасці ўсіх неабходных дакументаў, якія ва ўстаноўлены тэрмін паступілі ў адпаведную тэрытарыяльную, акруговую камісію. Калі ў рэгістрацыі адмоўлена, гэтае рашэнне можа быць абскарджана ў вышэйстаячыя інстанцыі, для падачы скаргі ўстаноўлены трохдзённы тэрмін, адлік якога пачынаецца з дня прыняцця рашэння.

Як растлумачылі ў Цэнтрвыбаркаме, колькасць зарэгістраваных кандыдатаў стане вядома праз некалькі дзён. Гэта звязана з тэхнічнымі цяжкасцямі, якія могуць узнікаць пры звядзенні статыстыкі. У цэлым, па ўдакладненай інфармацыі, на мясцовых выбарах-2018 у Беларусі было вылучана 22 тыс. 713 чалавек, якія прэтэндуюць на 18 тыс. 111 дэпутацкіх мандатаў. Адразу пасля рэгістрацыі кандыдаты могуць прыступаць да вядзення агітацыі – выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі і пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі. Агітацыя будзе працягвацца па 17 лютага ўключна, у асноўны дзень галасавання яна забаронена.

Мясцовыя выбары пройдуць у Беларусі 18 лютага, прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 13 па 17 лютага.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая