Рэгістрацыю на ЦТ у Беларусі у 2018 годзе плануецца пачаць з 10 мая, паведаміў сёння на пасяджэнні калегіі Мінадукацыі першы намеснік міністра Вадзім Богуш.
Тэрміны рэгістрацыі для ўдзелу ў ЦТ прапануецца скарэктаваць, пачынаць яе плануецца з 10 мая. У 2017 годзе гэты этап уступнай кампаніі праходзіў з 2 мая па 1 чэрвеня.
Акрамя таго, у Беларусі маюць намер апрабаваць новыя методыкі апрацоўкі вынікаў ЦТ. «Пачнем ужо ў гэтым годзе», – адзначыў Вадзім Богуш.
У ліку іншых новаўвядзенняў, якія плануюць пратэставаць у бліжэйшы час, – правядзенне прафесійна-псіхалагічнага субяседавання пры прыёме на некаторыя спецыяльнасці. Прапануецца праводзіць яго да пачатку ўступных іспытаў. Першы намеснік міністра расказаў, што ў ВНУ можа з’явіцца права праводзіць дадатковы профільны экзамен пры паступленні на спецыяльнасці, якія патрабуюць асаблівых практычных навыкаў. У Мінадукацыі мяркуюць, што гэтая норма будзе выкарыстоўвацца ў эксперыментальным сціснутым рэжыме. «Літаральна па адной-дзвюх спецыяльнасцях у некалькіх установах адукацыі, каб выразна адпрацаваць увесь механізм», – растлумачыў Вадзім Богуш.
Падрыхтоўка да ўступнай кампаніі у 2018 годзе спланавана так, каб актуальная інфармацыя своечасова даводзілася да ўсіх зацікаўленых. Напрыклад, працоўная група ўжо пачала фарміраванне кантрольных лічбаў прыёму. Плануецца, што да канчатковага ўзгодненага з усімі міністэрствамі рашэння яна прыйдзе да 10 лютага.
Адзначым, Міністэрства адукацыі падрыхтавала дакумент на падставе даручэнняў Прэзідэнта і прапаноў Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 2017 годзе, ён абмеркаваны і ўзгоднены з зацікаўленымі дзяржорганамі, з саветам рэктараў ВНУ. Прапанаваныя карэкціроўкі накіраваны на павышэнне канкурэнтаздольнасці ўстаноў адукацыі і якасці адбору найбольш падрыхтаваных і матываваных абітурыентаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31