Рэгіянальны этап спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарніца» збярэ 170 школьнікаў з усёй вобласці. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведаміла старшыня Магілёўскага абласнога савета ГА «БРПА» Алена Малдаванава.
Гульня пройдзе 7 чэрвеня на тэрыторыі вайсковай часцяі 72471. Сюды прыбудзе 17 каманд – пераможцаў раённых этапаў гульні. У складзе кожнай з іх – па 10 чалавек ва ўзросце 13-14 гадоў.
На працягу дня юныя армейцы (менавіта так называюць школьнікаў у момант гульні) будуць спаборнічаць у ваеннай паласе перашкод, разборцы і зборцы аўтамата Калашнікава, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, удзельнічаць у аглядзе-конкурсе строю і песні. Таксама школьнікі змогуць азнаёміцца з узорамі стралковай зброі і падводнага рыштунку на тэматычнай выставе.
У ліку арганізатараў мерапрыемства – Магілёўскі абласны савет ГА «БРПА», галоўныя ўпраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама, Магілёўская абласная арганізацыйная структура «Добраахвотнае таварыства садзеяння арміі, авіяцыі і флоту», ваенны камісарыят Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31