Рэгіянальны фестываль «Дрыбінскія таржкі» праходзіць у Дрыбіне. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
Дрыбінскі край спрадвеку славіўся шапавальским промыслам. Цудоўныя валёнкі, шапкі-магеркі, рукавіцы, упрыгожанні – чаго толькі не робяць мясцовыя ўмельцы. Невыпадкова гэтае старадаўняе майстэрства ўвайшло ў спіс нематэрыяльнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Але акрамя шапавальства на Дрыбіншчыне займаюцца і іншымі народнымі промысламі – салома- і бісерапляценнем, вышыўкай, прыгатаваннем арыгінальных страў нацыянальнай кухні.
Традыцыя праводзіць «таржкі» з'яўляецца гістарычнай. У XIX стагоддзі на дрыбінскай зямлі ў дзень святога Ільі арганізоўваліся такія кірмашы, вядомыя на ўсю акругу і далёка за яе межамі. З усіх бакоў свету з'язджаліся купцы на Дрыбіншчыну.
Сёння гэты кірмаш атрымаў другое дыханне. Свята ў гэтым годзе адбудзецца ўжо ў восьмы раз. Падрыхтоўка да мерапрыемства ідзе поўным ходам, і галоўнай асаблівасцю стане трохдзённы фармат. Пачаўся фестываль 16 жніўня з працы кірмашовай плошчы. Канцэрт з удзелам запрошаных творчых калектываў адбудзецца 17-га. Галоўным жа днём стане субота 18 жніўня.
Гасцей будуць сустракаць пастаянныя вядучыя Дрыбша і Сымоніха. Крамніцы пашыраць і напоўняць новым зместам і інтэрактыўнасцю. Маюць намер арганізаваць выпечку хлеба на падвор’і. Больш маляўніча і шырока будзе прадстаўлена забаўляльная праграма: ужо паступаюць заяўкі на ўдзел ад аніматараў і арганізацый, якія займаюцца атракцыёнамі. У рамках свята пройдзе і ўпадабаны многімі фестываль фарбаў.
Нязменным атрыбутам мерапрыемства з'яўляюцца падвор’і ўстаноў і прадпрыемстваў Дрыбіншчыны. Сярод іх правядуць конкурс, а лепшыя атрымаюць падарункі. Падчас свята таксама адбудзецца «Літаратурная гасцёўня» і юбілейнае пасяджэнне літаратурнага клуба «Вянок Дрыбіншчыны», у якім возьмуць удзел знакамітыя паэты і пісьменнікі – ураджэнцы раёна.
Будуць працаваць шматлікія выставы-продажы, дзе ўмельцы прадставяць свае вырабы і правядуць майстар-класы.
Стала традыцыяй бачыць на рэгіянальным фестывалі гасцей з суседніх краін. У гэтым кірунку ўжо вядзецца дэталёвая праца з метадычнымі цэнтрамі абласцей Украіны і Расіі, нацыянальнымі дыяспарамі, а таксама Горацкай сельскагаспадарчай акадэміяй, дзе ёсць таленавітыя міжнародныя калектывы. Магчыма, у гэтым годзе парадуюць сваёй прысутнасцю італьянскія госці.
Фота - газета "Савецкая веска"
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка