Рус Бел Eng 中文

Рэканструкцыя каналізацыйнага калектара №3 у Бабруйску завершыцца ў жніўні

Рэканструкцыя каналізацыйнага калектара №3 у Бабруйску завершыцца ў жніўні гэтага года. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін, які азнаёміўся з будаўнічымі работамі на аб’екце.

«Хімічная агрэсіўнасць сцёкавых вод запатрабавала рэканструкцыі калектара раней за тэрмін у сувязі з высокай ступенню яго зношанасці. Для рэканструкцыі быў атрыманы на вельмі выгадных умовах крэдыт Сусветнага банка, што дазваляе ў самыя кароткія тэрміны (менш чым за год) завяршыць на гэтым аб’екце усе работы і ўвесці яго эксплуатацыю», – сказаў Анатоль Калінін.

Дырэктар бабруйскага «Водаканала» Сяргей Скурат удакладніў, што працягласць калектара складае каля 2,7 км. На яго прыпадае каля 50% усіх бытавых і прамысловых сцёкаў горада. Рэканструкцыя будзе весціся паэтапна і комплексна. Яна ўключае таксама рамонт і прывядзенне ў парадак ўсіх спадарожных збудаванняў. На гэтыя мэты плануецца выдаткаваць з уласных і пазыковых сродкаў каля Вr10 млн.

«Увод у строй абноўленага калектара дасць магчымасць забяспечыць яго безаварыйнае, бяспечнае функцыяванне, а таксама палепшыць экалагічную сітуацыю ў горадзе», – падкрэсліў Сяргей Скурат.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая