Рус Бел Eng 中文

Рэспубліканскае свята «Магілёў – моладзевая сталіца Беларусі – 2018» пройдзе 8-9 лютага

Рэспубліканскае свята «Магілёў – моладзевая сталіца Рэспублікі Беларусь – 2018» пройдзе 8-9 лютага. Пра гэта паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка.

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі органаў улады, лідары моладзевых арганізацый, маладыя спецыялісты, навукоўцы, лаўрэаты міжнародных конкурсаў з ліку студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі, творчая моладзь Магілёва. У праграме маладзёжны форум, флэшмобы, інтэрактыўныя пляцоўкі, майстар-класы, уручэнне сертыфікатаў на экскурсійныя паездкі ў Мінск.

«Праграма свята будзе насычана рознапланавымі мерапрыемствамі з мэтай стварэння камфортнага асяроддзя для самарэалізацыі моладзі, выяўлення новых ідэй і рэалізацыі інавацыйных праграм, звязаных з удзелам моладзі ў палітычным, эканамічным і культурнаым жыцці Беларусі. А заваяваны тытул дазволіць гораду на Дняпры загучаць па-новаму, прадэманстраваць сябе з найлепшага боку, рэалізаваць цікавыя праекты і ідэі», – адзначыла Кацярына Музычэнка.

«Моладзевая сталіца» – гэта статус, які прысуджаецца гораду па выніках рэспубліканскага конкурсу тэрмінам на адзін год, на працягу якога ён атрымлівае магчымасць прадэманстраваць сваю прыхільнасць да сучаснай моладзевай культуры, найлепшыя практыкі па развіцці сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай актыўнасці моладзі. Маладзёжная сталіца рэалізуе новыя ідэі, інавацыйныя праекты з удзелам моладзі і становіцца ролевай мадэллю для далейшага развіцця іншых гарадоў.

Конкурс «Моладзевая сталіца Беларусі» праводзіцца трэці год запар. Першымі гэтага ганаровага звання былі ўдастоены Баранавічы, а ў 2017 годзе эстафету пераняў Полацк. Арганізатарам і ідэйным натхняльнікам конкурсу выступае Міністэрства адукацыі.

 

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая