Рэспубліканская акцыя «Не спалі сваё жыццё» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 12 па 30 лістапада. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Традыцыйна галоўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. Толькі за 10 месяцаў бягучага года ў нашым рэгіёне адбылося 607 узгаранняў, якія забралі жыцці 59 чалавек. Большасць трагедый адбылося па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, як правіла, пры курэнні. 85% з ліку загінулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
«Практычна ўсе трагічныя выпадкі падобныя адзін да аднаго: да страшных наступстваў нязменна прыводзіць злашчасны ланцужок «выпіў – закурыў – заснуў», – адзначыла суразмоўца. – Чалавек у нецвярозым стане не здольны адэкватна ўспрымаць рэчаіснасць і, як следства, пазбаўлены інстынкту самазахавання. Вось і засынаюць курцы, як правіла, ладна «падагрэтыя" спіртным, з цыгарэтай у руках. А ад яе спачатку загараюцца пасцельныя прыналежнасці, а затым і іншая маёмасць у доме ці кватэры. Віноўнікі пажараў часцей гінуць не ад самога агню, а ў выніку атручвання прадуктамі гарэння».
«Дастукацца да кожнага» – менавіта такую задачу паставілі перад сабой ратавальнікі вобласці. Для таго каб ахапіць розныя катэгорыі насельніцтва, прынята рашэнне правесці акцыю ў некалькі этапаў.
Спачатку работнікі МНС разам з актывістамі беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і валанцёрамі будуць працаваць на прыпынках, вакзалах, станцыях, у грамадскім транспарце. 12 лістапада яны раскажуць жыхарам рэгіёна пра небяспеку курэння ў ложку і раздадуць інфармацыйныя ўлёткі.
На другім этапе – з 13 па 20 лістапада – тэматычныя дні інфармавання пройдуць на прамысловых прадпрыемствах і ў арганізацыях. Ратавальнікі пазначаць аператыўную абстаноўку з пажарамі і спыняцца на асноўных правілах бяспекі. Акцэнт будзе зроблены на здарэннях, ад якіх у паўсядзённым жыцці не застрахаваны ніхто. Працоўным калектывам раскажуць, як іх пазбегнуць, і абмяркуюць асноўныя прычыны ўзнікнення, нагадаюць алгарытм дзеянняў у экстрэмальных абставінах. Гэтымі днямі актывісты правядуць акцыю і ў санаторыях, установах аховы здароўя, пунктах грамадскага харчавання.
Удзел у акцыі прымуць студэнты. Праца ў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах будзе весціся з 21 па 27 лістапада. Запланаваны лекцыі, а таксама тэматычныя фестывалі каманд КВЗ, конкурсы, дыскатэкі.
Фінальныя мерапрыемствы акцыі адбудуцца 28-30 лістапада ў месцах масавага знаходжання людзей: на адкрытых пляцоўках, рынках, у буйных гандлёвых цэнтрах. У праграме выступленні калектываў мастацкай самадзейнасці і актывістаў БМГАВП, дэманстрацыя тэматычных фільмаў, віктарыны, жывыя зносіны з гледачамі, падарункі і шмат іншых прыемных сюрпрызаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59