Пашыранае пасяджэнне Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі пройдзе ў Магілёве 23-24 лістапада. Тэма мерапрыемства – дзейнасць устаноў дашкольнай адукацыі па пашырэнні спектру адукацыйных паслуг.
У дыскусіі прымуць удзел больш за 30 чалавек – галоўныя спецыялісты ўпраўленняў адукацыі аблвыканкамаў, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, што займаюцца пытаннямі дашкольнай адукацыі, члены Рэспубліканскага савета кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі, іншыя зацікаўленыя. Яны абмяркуюць дапаўненні, што ўносяцца ў вучэбную праграму дашкольнай адукацыі ў частцы аказання адукацыйных паслуг па тэхнічным, турысцка-краязнаўчым, фізкультурна-спартыўным, мастацка-маўленчым, інтэлектуальна-пазнавальным і іншых напрамках.
Праграмай мерапрыемства таксама прадугледжана прэзентацыя вопыту работы ўстаноў дашкольнай адукацыі Магілёва і Магілёўскага раёна па заяўленай тэме з наведваннем ДУА «Яслі-сад в. Сумарокава», «Яслі-сад №116 г. Магілёва», «Яслі-сад №112 г. Магілёва».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59