Рус Бел Eng 中文

Рэспубліканскі ўніверсальны «Шклоўскі кірмаш» адбудзецца 16-18 жніўня ў Шклове

Рэспубліканскі ўніверсальны «Шклоўскі кірмаш» адбудзецца 16-18 жніўня ў Шклове. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім аддзяленні БелГПП.

«Наведвальнікам кірмашу прадставіцца магчымасць як пазнаёміцца з новымі гандлёвымі маркамі, так і купіць тавары вядомых брэндаў. Плануецца, што «кірмаш» парадуе сезоннымі зніжкамі, акцыямі і дэгустацыямі», – адзначылі суразмоўцы.

Пакупнікі тут змогуць набыць вопратку, абутак, хатні тэкстыль і прадметы інтэр’еру, парфуму і касметыку, біжутэрыю і аксесуары, вырабы народных промыслаў і рамёстваў, тавары для здароўя, прадукты харчавання, чай, спецыі і многае іншае.

Рады кірмашу размесцяцца ў будынку мясцовага Дома культуры (вуліца Савецкая, д. 2).

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая