Рэспубліканскую алімпіяду па чатырох вучэбных прадметах прымуць Магілёў і Бабруйск 25-29 сакавіка. Пра гэта паведамілі ў Галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
Так, на базе Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа пройдзе заключны этап 35-й юбілейнай рэспубліканскай алімпіяды па «Беларускай мове» і «Беларускай літаратуры». Удзельнікамі інтэлектуальных спаборніцтваў стане каля 120 вучняў IX-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з усіх абласцей рэспублікі і Мінска, а таксама прадстаўнікі Польшчы.
Урачыстая цырымонія адкрыцця рэспубліканскай алімпіяды адбудзецца 25 сакавіка ў 16.00 у абласным цэнтры творчасці (пр-т Міру, 23а), закрыццё – 29 сакавіка ў 10.00 у электратэхнічным каледжы (вул. Якубоўскага, 18).
Бабруйск прыме больш за 70 удзельнікаў рэспубліканскай алімпіяды па «Сусветнай гісторыі» і «Гісторыі Беларусі». Месцам правядзення спаборніцтваў абраная СШ № 34. Хлопцы і дзяўчаты не толькі прадэманструюць свае веды, іх чакае шырокая культурная праграма: знаёмства з выдатнымі мясцінамі горада на Бярэзіне, наведванне тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча, краязнаўчага музея, мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» ў вёсцы Сычкава, Бабруйскай крэпасці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31