Рус Бел Eng 中文

РУП «Магілёўэнерга» прапануе інвестарам пабудаваць дзве гідраэлектрастанцыі

РУП «Магілёўэнерга» прапануе інвестарам построить две гидроэлектростанции пабудаваць дзве гідраэлектрастанцыі ў межах дзяржаўна-прыватнага партнёрства па схеме «ВОТ» (будаўніцтва-эксплуатацыя-перадача), паведамілі на прадпрыемстве.

Гаворка ідзе пра ўзвядзенне Шклоўскай (4,9 МВт) і Магілёўскай (5,1 МВП) ГЭС на рацэ Днепр.

Папярэдні кошт будаўніцтва Шклоўскай ГЭС складае $ 28 млн, тэрмін уводу ў эксплуатацыю – 2018 год. На ўзвядзенне Магілёўскай ГЭС плануецца выдаткаваць $ 29,4 млн, прыкладная дата адкрыцця – 2019 год.

Умовы рэалізацыі абодвух праектаў паказваюць, што цана на электраэнергію ад ГЭС, а таксама тэрмін эксплуатацыі аб’екта інвестарам да яго перадачы беларускай дзяржаве вызначаецца па дамоўленасці бакоў, зыходзячы з эканамічнага абгрунтавання, прадастаўленага інвестарам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая