Рус Бел Eng 中文

Рыбны кірмаш пройдзе ў Магілёве 27-28 кастрычніка

Спецыялізаваны рыбны кірмаш «Рыба Беларусі» пройдзе ў Магілёве на пляцоўцы каля ААТ «Магілёўатракцыёны» (праспект Пушкінскі,7), паведамілі карэспандэнту сайта ў гарвыканкаме.

На кірмашы, які будзе працаваць 27 кастрычніка з 10.00 да 17.00 і 28 кастрычніка з 10.00 да 15.00, рыбгасы прадставяць шырокі асартымент сажалкавай і азёрна-рачной рыбы (карп, таўсталобік, амур, карась, шчупак, фарэль), а таксама прадукцыю яе перапрацоўкі (вэнджана-вяленая рыбная прадукцыя, марожаныя паўфабрыкаты, рыбныя кансервы).

Таксама ў абласным цэнтры будуць працаваць сельскагаспадарчыя кірмашы. Назапасіцца плодаагародніннай прадукцыяй па выгадных цэнах магілёўцы змогуць да 11 лістапада.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая