Рус Бел Eng 中文

Садзейнічанне занятасці насельніцтва Магілёўскай вобласці знаходзіцца на кантролі КДК

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны матэрыялы аўдыту эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных сродкаў у сферы занятасці насельніцтва Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні камітэта Аляксей Іглікаў.

Было адзначана, што ў рэгіёне ў цэлым прымаюцца меры па рэалізацыі Дзяржпраграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці на 2016-2020 гады.

Разам з тым, нягледзячы на працу мясцовых органаў улады па працаўладкаванні грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы на новых вытворчасцях і прадпрыемствах, сітуацыя на рынку працы вобласці застаецца напружанай.

«Асобныя арганізацыі рэгіёна працягваюць дапускаць скажэнні статыстычнай справаздачнасці пры адлюстраванні паказчыка аб стварэнні новых рабочых месцаў», – удакладніў Аляксей Іглікаў. Так, па матэрыялах кантролю КДК з названай справаздачнасці за мінулы перыяд 2018 года выключаны недакладныя дадзеныя аб працаўладкаванні 10 чалавек.

Матэрыялы калегіі накіраваны зацікаўленым дзяржаўным органам для прыняцця мер рэагавання, выкананне ўнесеных прапаноў узята на кантроль.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая