Самы вялікі адміністрацыйна-справавы цэнтр у вобласці абяцаюць здаць у сакавіку 2019 года. 9-павярховы будынак на вуліцы Першамайскай у Магілёве ўзводзіцца на месцы былога Дома быту. Зроблена дзве трэція будынка.
Фармальна будучы аб’ект можна падзяліць на правую частку – справавую, і левую – гандлёва-забаўляльную, адзначыў кіраўнік цэнтра Сяргей Нафанаў. Плошча адміністрацыйна-справавога цэнтра з паркінгам – 39 тыс. кв. м. Горад бачны як на далоні.
Вялізны шкляны куб з 4-га па 9-ы паверх зойме гасцінічны комплекс з фітнес-залай, спа-цэнтрам, салонам прыгажосці і рэстаранам, а яшчэ бізнес-цэнтр са шматлікімі офісамі і канферэнц-заламі. Фішка гэтай прасторы – унутраны дворык са шкляным дахам – архітэктары называюць яго атрыум. Такіх рашэнняў не так многа па краіне.
Кіназалаў будзе пяць розных па памерах. У гандлёва-забаўляльнай частцы таксама адкрыецца дзіцячы цэнтр, зона фут-корту, магазіны і інш. Патрапіць унутр можна будзе не толькі праз ўваходы на першым паверсе, але і з 7-узроўневага паркінга.
Перад аб’ектам – вялікая пляцоўка. Будаўнікі «апранаюць» яе ў гранітную плітку. Не хапае пакуль кветнікаў і ліхтароў, але яны таксама ў планах, як і яшчэ адна навінка – сухі фантан.
Аб’ём інвестыцый у праект – не менш за Br30 млн. Больш за 500 чалавек атрымае тут працоўныя месцы.
Па матэрыяле ТРК "Магілёў"
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24