У Чэрыкаўскім, Краснапольскім і Слаўгарадскім раёнах паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці праходзіць “Конкурс мікрарэгіёнаў развіцця”. Пра гэта паведаміў дырэктар Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый Сяргей Тарасюк.
Першы этап конкурсу, які будзе працягвацца да 15 лютага, накіраваны на конкурсны адбор мікрарэгіёнаў. У іх аснове – прыродныя аб’екты, рацыянальнае выкарыстанне якіх будзе спрыяць устойліваму развіццю як саміх аб’ектаў, так і прылеглай тэрыторыі, г.зн. мікрарэгіёна. Прадстаўнікі раёнаў з мясцовымі органамі ўлады выдзеляць найбольш паспяхова заяўленыя мікрарэгіёны развіцця, для якіх будзе праведзены другі этап конкурсу – конкурс мясцовых экалагічных ініцыятыў, якія дазваляюць ажыццяўляць крокі на шляху да ўстойлівага развіцця.
“Гаворка ідзе аб развіцці пляцовак, якія ўключаюць у сябе значныя прыродныя аб’екты і прылеглую да іх тэрыторыю пражывання і актыўнай гаспадарчай дзейнасці мясцовай супольнасці, – растлумачыў дырэктар фонду. – Прыродныя аб’екты ў межах мікрарэгіёнаў маюць высокі патэнцыял для павышэння ўстойлівасці развіцця прылеглай тэрыторыі і ўзроўню якасці жыцця мясцовага насельніцтва. Але гаспадарчая дзейнасць на тэрыторыі мікрарэгіёна аказвае антрапагенны ўплыў на прыродныя аб’екты, што можа прывесці да зніжэння іх патэнцыялу. Для прадухілення негатыўных тэндэнцый і павелічэння патэнцыялу мікрарэгіёнаў праектам і плануецца серыя мерапрыемстваў па адборы прыродных аб’ектаў, рэалізацыі на іх тэрыторыі мясцовых ініцыятыў”.
Чакаецца, што для далейшага ўдзелу ў конкурсе будзе адабрана з трох раёнаў 4-5 мікрарэгіёнаў развіцця, праца з якімі працягнецца на другім этапе і далей – як перспектыва ў межах іншых праектаў. У ліку найбольш цікавых ініцыятыў тэрыторыя вёскі Мірагошч Чэрыкаўскага раёна, якая размешчана ў запаведным месцы на беразе Сожа. Тут маецца багатая гісторыя і традыцыі, помнікі прыроды, біяразнастайнасць, а адна з праблем, якую трэба будзе вырашаць, – захаванне нерасцілішчаў рыбы ў пойме Сожа. Маштабны праект плануецца рэалізаваць у Слаўгарадскім раёне – па стварэнні турысцка-рэкрэацыйнага парку «Амулет Прысожжа» з развітай сеткай экамаршрутаў, зонамі адпачынку, пунктамі назірання за жывёламі і птушкамі.
Конкурс праводзіць Міжнародны фонд развіцця сельскіх тэрыторый у адпаведнасці з рэалізацыяй праекта «Майстэрня мясцовых экалагічных ініцыятыў для развіцця мікрарэгіёнаў», што фінансуецца Праграмай малых грантаў ГЭФ.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую