Рус Бел Eng 中文

Саўмін вызначыў правілы продажу незапатрабаванага дзяржжылля ў сельскай мясцовасці

Савет Міністраў пастановай ад 13 верасня 2018 года №633 зацвердзіў палажэнне аб парадку продажу жылых памяшканняў, якія размешчаны ў сельскай мясцовасці і знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, паведамляецца на сайце ўрада.

Жылыя памяшканні могуць быць прададзены пры ўмове іх незапатрабаванасці на працягу 6 месяцаў запар і больш у якасці жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання, жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання, спецыяльных жылых памяшканняў; пісьмовага адмаўлення мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў ад набыцця такіх жылых памяшканняў у камунальную ўласнасць.

Дзеянне палажэння не распаўсюджваецца на продаж жылых памяшканняў, размешчаных (якія размяшчаліся на дату пачатку будаўніцтва (рэканструкцыі), дату набыцця) у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, пабудаваных (рэканструяваных), набытых, у тым ліку з дзяржпадтрымкай, сельгасарганізацыямі.

Палажэннем таксама вызначаны дзяржорганы і арганізацыі, якія прымаюць рашэнні аб продажы незаселеных жылых памяшканняў на вёсцы; парадак і тэрміны інфармавання, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў аб наяўнасці незапатрабаванага жылфонду і кошту адчужаных аб’ектаў; парадак продажу жылых памяшканняў тым, хто мае патрэбу, тэрміны заключэння дагавораў куплі-продажу, парадак і тэрміны аплаты кошту жылых памяшканняў і пералічэння сродкаў у рэспубліканскі бюджэт.

Прынятым дакументам таксама ўнесены змены і дапаўненні ў пастанову Саўміна ад 17 лістапада 2010 года №1695 «Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лiпеня 2010 года №388». У прыватнасці, скарэктавана зацверджанае гэтай пастановай палажэнне аб парадку продажу жылых памяшканняў дзяржаўнага жылфонду на аўкцыёне шляхам уключэння нормаў, якія датычацца продажу на аўкцыёне незапатрабаванага жылля ў сельскай мясцовасці. Яго можна выставіць на аўкцыён пры адсутнасці ў дзяржоргане (арганізацыі) асоб, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, або іх адмаўленні ад куплі жылля.

Акрамя таго, палажэнне дапоўнена главой, якая вызначае парадак продажу жылых памяшканняў з прымяненнем паніжальнага кроку аўкцыёну і парадак правядзення такіх аўкцыёнаў. Вызначаны атрымальнікі грашовых сродкаў ад продажу жылых памяшканняў, у тым ліку на аўкцыёне, а таксама тэрміны іх пералічэння.

Разам з гэтым зменены парадак падрыхтоўкі праектаў рашэнняў аб распараджэнні жылымі памяшканнямі рэспубліканскага жылфонду. Узгадняць здзелкі па перадачы жылых памяшканняў без пераходу права ўласнасці, адчужэнні аб’ектаў на выплатнай і бязвыплатнай аснове ў камунальную ўласнасць будуць камітэты дзяржаўнай маёмасці абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў. Раней гэтыя функцыі былі ў Дзяржкаммаёмасці.

Пастанова ўступае ў сілу з 17 верасня.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая